- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзесяць гадоў тэатру *** Дэкада ППРБ — драма аб праблемах улады ў мэнтальнай прасторы пераходнага часу, якая не саступае найлепшым трагедыям Шэксьпіра. Як вядома, байкі Шэксьпіра каціруюцца ня толькі як літаратурныя, але і як гістарычныя. Час, калі Ўільяма грызьлі мукі творчасьці, быў пераломны і супярэчлівы, паколькі якраз тады адбываўся працэс пераходу ад традыцыйнага сярэднявечнага маралітэ да раньнегуманістычных прыколаў. Рычард ІІІ, Кароль Лір, Гамлет, Макбэт — ксэракопіі палітыкаў той эпохі (дарэчы, за 200 гадоў да прыходу Лізаветы ў Англіі зьмянілася 14 манархаў, так што рэзюмэ можна было зрабіць добрае). Мараль літаратурных прыгод згаданых пэрсанажаў — цяжкі пераход ад разуменьня ўлады як «родавай», «дадзенай Богам» да канцэпцыі ўлады маральнай. Пакуль венцаносцы дапетрылі гэты банальны пастулят, яны замачылі безьліч чувакоў (Рычард ІІІ), або — гл. мэдыцынскую картку Гамлета — сталі шызікамі. Ці не адбываецца нешта падобнае ў адной усходнеэўрапейскай краіне, якая знаходзіцца на паўдарозе ад аўтарытарнай канцэпцыі ўлады, з усімі яе этычнымі атрыбутамі, да новай канцэпцыі — улады маральнай і дэмакратычнай?