- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лукашэнка ўсё ваюе. Прэзыдэнт узмацніў антырасейскую рыторыку і працягвае асьцярожную прыватызацыю, але стараецца ня страціць падтрымкі антызаходніх і антырынкавых слаёў насельніцтва. Надвор’е ў Беларусі сёлета, як у Маконда, падарожжам за горад не спрыяе. А тое, што ў горадзе прападае за вечным тлумам, там, у вёсцы, як на далоні. Адведаеш сваякоў і зноў падзівішся, як імкліва мяняецца іх жыцьцё штогод. Ніхто больш не вырошчвае «дзецкасельскай» бульбы й «тэмпу», цяпер усё «скарб» ды «санта». У калгасаў новыя назвы. Больш ніякіх Суворавых і Леніных. Дый самі калгасы больш не калгасы, а таварыствы ды ўсё такое. Заўтра калгасьнікі даведаюцца, што гэтыя прадпрыемствы апынуліся ў руках трымальнікаў акцый — мясцовага начальства. Калгасы ва Ўкраіне распускалі ўрачыста, падавалі гэта як важнае дасягненьне дэкамунізацыі. У нас цішкам-нішкам, і нават камуністы не лямантуюць.