- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лукашэнка — Шэйману: «Вы вінаватыя». Адбылося нечуванае: у паліцэйскай дзяржаве тэрарыст(ы) заклаў(лі) выбухоўку на галоўным сьвяце ўладаў. У краіне нечуванае здарэньне —у ноч на 4 ліпеня ля стэлы «Менск — горад-герой» падчас канцэрту-сьвяткаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці грымнуў выбух. Як потым высьветлілася, спрацавала самаробнае выбуховае прыстасаваньне, начыненае нітамі і гайкамі. Болын за паўсотні чалавек было паранена і шпіталізавана. Выбух адбыўся каля паловы на першую ночы, калі яшчэ праходзіў канцэрт зорак беларускай і расейскай папсы. Як кажуць сьведкі, выбух быў ня вельмі гучным. Некаторыя ўдзельнікі сьвята, якія знаходзіліся ў пару сотнях мэтраў ад эпіпэнтру, яго нават не пачулі. Канцэрту спыняць ня сталі. Афіцыйнае тлумачэньне — каб не стварыць панікі.