be
pdf

Наша Ніва 25/2005

першая беларуская газэта

Два сьвяты, два сьветы. Тысячы жыхароў прадмесьцяў сьцякаюцца на Кастрычніцкую плошчу, каб выпіць на праспэкце і плюнуць на геаграфічны цэнтар Рэспублікі Беларусі. Хмель, поп і разгул — карнавал эпохі Лукашэнкі. Пад шум відовішчаў спрабуюць рэабілітаваць Сталіна. Як іншы сьвет — фэст Маці Божай Будслаўскай. Калі разьюшаныя маладзёны засьвісталі мэтра савецкае эстрады Мікалая Гнацюка, які быў завёў свой каронны «Малінавы звон», Ягор Хрусталёў, ідэоляг лукашэнкаўскіх шоў, мусіў стукаць кулакамі па стале. Маўляў, казаў жа я: прасьцей трэба, яшчэ прасьцей. Гані забаву. Дайце плебсу тое, што ён хоча чуць, і вы атрымаеце ад яго ўсё, што вам трэба атрымаць. 3 ліпеня, 9 траўня і Дні гораду ў Менску ператвараюцца ў калясальныя гулянкі. Заахвочаныя тэлебачаньнем, сотні тысяч жыхароў прадмесьцяў і прыгарадаў сьцякаюцца ў цэнтар сталіцы. Сюды едуць з Барысава й Шабаноў, каб выпіць на цэнтральным праспэкце і плюнуць на геаграфічны цэнтар Рэспублікі Беларусі. Хмель, поп і разгул — беларускі карнавал эпохі Лукашэнкі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2005-07-08
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org