be
pdf

Наша Ніва 25/2004

першая беларуская газэта

Фэст 500-годзьдзя *** Будслаўскі касьцёл мае статус Нацыянальнага санктуарыю Беларусі. Мястэчка на Мядзельшчыне мае значэньне, параўнальнае з Вострай Брамай у Вільні ці Чанстаховай у Польшчы. Фэст у Будславе праводзіцца штогод 2 ліпеня ў гонар абраза Божай Маці. Сёлета адзначалася 500-годзьдзе касьцёлу. Як заўжды, у Будслаў ішлі пешыя пілігрымкі з усіх куткоў Беларусі. З аднаго Берасьця выйшла 400 чалавек. Ехалі й на дызэлях, машынах, роварамі. Шлях ад станцыі Будслаў да мястэчка ідзе праз Палесьсе. Такую назву мае вёсачка, паўзь якую прайшлі шматлікія вернікі, чыя пешая пілігрымка складала чатыры кілямэтры ад чыгуначнай станцыі да сьвятыні. Пасьля беднай вёсачкі ўражвае гмах касьцёлу, кірмаш зь велізарным натоўпам сьвяточна апранутых людзей, мастацкі пленэр. Дзіўна, але на кірмашы найбольш прыкметнымі былі праваслаўныя шапікі, дзе ішоў гандаль і збор сродкаў на храмы ды праваслаўную адукацыю. Затое на набажэнствах праваслаўная царква прыкметная не была.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2004-07-09
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org