- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Большы за Коласа. Ён быў з тых, хто мог перайначыць хаду беларускай гісторыі. Калі б ён стаў у 70-я гады дысыдэнтам, як Гавэл і Жэлеў, ён вырас бы ў палітычнага лідэра Беларусі.Калі б ён дазволіў тады сабе поўную літаратурную свабоду і адмовіўся ад самацэнзуры, Нобэлеўскі камітэт ушанаваў бы яго нароўні з Салжаніцыным і Мілашам. Пасьля, калі наступіла жаданая палітычная свабода, было позна: выпетраліся ўспаміны, пад старасьць стала менш інтэнсіўным духоўнае жыцьцё, а галоўнае, скончыліся крайнасьці таталітарызму, у жорсткім сутыкненьні зь якім толькі і мог да канца аграніцца ягоны талент. У Быкава не было дару прадбачаньня. Ён ня быў прарокам ні ў творах, ні ў палітычных прагнозах. Ён мог бы стаць дзяржаўным лідэрам на пераломе, як вугорскі мараліст Арпад Генц; зноў беларуская гісторыя мела шанец пацячы па больш літасьцівым рэчышчы. Хоць, ня выключана, у постсавецкім сечышчы ня зь ім аказалася б фартуна, і гісторыя кінула б яго пад абцасы паразы, як некаторых ягоных сяброў-палітыкаў.