- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пра што дыялёг? Адбылося паседжаньне падкамітэту па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. У Страсбургу выступілі Лябедзька і Красуцкі. Першым трымаў слова спэцдакладчык па Беларусі Андрэа Рыгоні. Ён прапанаваў да падпісаньня дэклярацьпо з заклікам зьнізіць цану візаў для беларусаў. Пасьля яго слова меў дэпутат палаты прадстаўнікоў Анатоль Красуцкі. Ён назваў сытуацыю ў адносінах Беларусі і ПАРЭ «ненармальнай». Беларускі бок зрабіў некалькі крокаў насустрач. «Шэраг асобаў, якім ПАРЭ надавала асаблівую ўвагу, выйшлі на свабоду», — заявіў ён. Ён акцэнтаваў увагу на эканамічных дасягненьнях краіны. Сказаў, што беспрацоўе ў Беларусі трымаецца на ўзроўні 1%, а інвэстыцыі ў сродкі вытворчасьці вырасьлі на 27%. Што да правоў чалавека, то ён заклікаў не дапусьціць, каб гэтае «паняцьце» стала «прадметам гандлю, спэкуляпыі ў барацьбе за ўладу». Ён зьвінаваціў ПАРЭ ў тым, што ад Беларусі патрабуюць выканаць крытэры сяброўства для таго, каб распачаўся мінімальны дыялёг.