be
pdf

Наша Ніва 23/2005

першая беларуская газэта

Беларуска сьвету. Да IV Зьезду беларусаў сьвету, арганізаванага МГА «Бацькаўшчына», застаўся месяц: «Мы правядзём зьезд — у Беларусі ці за яе межамі». Карэспандэнт «НН» Аркадзь Шанскі гутарыць з старшынёй Рады Міжнароднай грамадзкай арганізацыі ЗБС «Бацькаўшчына» Аленай Макоўскай. «НН»: Дзе і як мае адбывацца Зьезд беларусаў сьвету? Алена Макоўская: У адпаведнасьці з рашэньнем Малой рады з’езд пройдзе 16—17 ліпеня. Ёсьць дамоўленасьць на памяшканьне Міжнароднага адукацыйнага цэнтру ІВВ (Менск, праспэкт газэты «Правда», 11). «НН»: Колькі дэлегатаў будзе браць удзел у зьезьдзе? АМ: Мяркуецца ўдзел каля 400 чалавек — пароўну зь Беларусі і замежжа. Шкада, што зьезд будзе доўжыцца толькі два дні. Вопыт і практыка паказваюць: людзям, якія прыяжджаюць з далёкага (і нават блізкага) замежжа, хочацца больш часу папрысутнічаць на радзіме. Фінансы абмяжоўваюць нас. Праўда, шмат хто з удзельнікаў затрымаецца даўжэй. Вітаўт Кіпель ці Янка Запруднік з ЗША прыедуць не на два дні, а на месяц і больш… Але гэта ўжо будзе па-за нашай праграмай.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2005-06-24
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org