be
pdf

Наша Ніва 22 (332) 2003

першая беларуская газэта

Яшчэ адзін крок да 37-га. Камітэт дзяржкантролю атрымаў права праслухоўваць тэлефоны і памяшканьні, чытаць звычайную і электронную пошту. У кожным з нас сядзіць вораг народу, сабатажнік і ангельскі шпіён. Прыняты палатай прадстаўнікоў у першым чытаньні законапраект «Аб унясеньні зьменаў у Закон Рэспублікі Беларусі аб апэратыўна-вышуковай дзейнасьці» дае паўнамоцтвы весьці апэратыўна-вышуковую дзейнасьць аж васьмём структурам: органам унутраных справаў, дзяржбясьпекі, памежных войскаў, службе бясьпекі прэзыдэнта, мытным органам, органам замежнай выведкі і камітэту дзяржкантролю. Калі раней ведамства Тозіка мела права цікавіцца толькі бухгальтэрыяй, дык цяпер упаўнаважана зьбіраць любую інфармацыю пра прадпрыемствы і арганізацыі. «Гэта можна скіраваць супраць любых нязгодных з палітыкай рэжыму — прадпрымальнікаў, дырэктараў», — мяркуе адвакат Алег Воўчак. Зьмены тычацца й павелічэньня тэрмінаў вядзеньня апэратыўна-вышуковай дзейнасьці. З санкцыі генпракурора зьвесткі аб злачынных групоўках, арганізацыях, а таксама аб карупцыі могуць цяпер правярацца два гады. Раней гэты тэрмін не перавышаў паўтара году — і тое ў выключных выпадках.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003-06-13
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org