- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З 1 верасьня беларуская школа вяртаецца да 11-гадовай сыстэмы навучаньня. У рамках рэформы прадмет «Гісторыя Беларусі» будзе аб'яднаны з «Сусьветнай гісторыяй». Шэраг прадметаў проста зьнікне, як і профільнае выкладаньне ў звычайных школах. «Пэдагагічны сьверб рэфарматарства». Старт рэформе даў намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Анатоль Рубінаў, які на пачатку сакавіка ў артыкуле «Пэдагагічны сьверб рэфарматарства», надрукаваным ў газэце «Советская Белоруссия», рэзка раскрытыкаваў 12-гадовую сыстэму адукацыі. Вынікам стала рашэньне А.Лукашэнка.