- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Звод правілаў клясычнага правапісу. У канцы жніўня — пачатку верасьня 2004 году Працоўная група правяла адкрытае анкетаваньне па найбольш контравэрсійных пытаньнях — шляхам адраснага рассыланьня, а таксама праз газэту «НН» (№32 за 27 жніўня) ды інтэрнэт-сайт www.pravapis.org; вынікі анкетаваньня былі ўлічаныя ў праекце Збору, які сёлета ў сярэдзіне студзеня Працоўная група разаслала 27-мі адрасатам (мовазнаўцам, літаратарам, у зацікаўленыя інстытуцыі) на водгук. Апошні этап — унясеньне карэктываў і зацьверджаньне канчатковае рэдакцыі — скончыўся на пачатку сакавіка гэтага году. Асноўнымі прынцыпамі дзейнасьці Працоўнае групы былі: 1) захаваць традыцыю («старыны ня рушыць, навіны ня ўводзіць») і па магчымасьці скасаваць разьбежнасьці ды ўнутраныя супярэчнасьці ў сучаснай практыцы «тарашкевіцы»; 2) спрасьціць тое, што паддаецца спрашчэньню, каб клясычны правапіс быў больш канкурэнтаздольны й вымушаў да зрухаў афіцыйны правапіс;