- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад галадоўкі да галадоўкі *** За Лукашэнкам яны сталі нацыянальным спосабам адстойваць правы Дата першай галадоўкі эпохі Лукашэнкі вядома дакладна — 4 студзеня 1995 г. Двума днямі раней Адміністрацыя прэзыдэнта забараніла «Беларускаму Дому друку» падаўжаць дамовы на друк «Свабоды», «Белорусской деловой газеты», «Фемиды», «Газеты Андрея Климова». 4 студзеня на Плошчу Незалежнасьці людзі выйшлі выказаць пратэст. Акцыя была жорстка разагнана АМАПам (дарэчы, гэта была першая акцыя, разагнаная пры Лукашэнку), а сп.Савіцкі моцна зьбіты і ў той жа дзень асуджаны судом Савецкага раёну сталіцы на пяць сутак адміністрацыйнага арышту за хуліганства. У прыёмніку-разьмеркавальніку прафэсар абвясьціў галадоўку. Гэта напалохала ўлады — і Менскі гарадзкі суд перагледзеў справу навукоўца. Выкладчыка вызвалілі. Самая вядомая сталася галадоўка дэпутатаў Вярхоўнага Савету XII скліканьня, абвешчаная 11 красавіка 1995 г. Дэпутаты фракцыі БНФ пратэставалі супраць ухваленай астатнімі парлямэнтарамі ініцыятывы прэзыдэнта правесьці рэфэрэндум, дзе сярод іншага прапаноўвалася зьмяніць сымболіку краіны і надаць расейскай мове статус другой дзяржаўнай. Да дэпутатаў зьвярнуўся Зянон Пазьняк.