- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Руслан Салей: як стаць героем. Пакуль зборная прыходзіла ў прытомнасьць пасьля Фінляндыі, а фэдэрацыя пакутліва вызначалася з Захаравым, Беларусь захоплена сачыла за нараджэньнем новага героя хакею.Фінал Кубку Стэнлі — тое месца, дзе куюць мэтал найвышэйшае пробы. Час, які бавіць Руслан Салей на пляцоўцы ў гульнях (ад 20 да 26 хвілінаў за гульню), лепей чым што пацьвярджае яго надзейнасьць і давер да яго з боку трэнэраў «Анагайму». З добрага сілавога абаронцы Руслан ператварыўся ў сапраўднага тэрмінатара, разбуральніка нападніцкага патэнцыялу суперніка. Гол, які ён закінуў у овэртайме трэцяга матчу ў браму «Нью-Джэрзі», тэхнічна бездакорны, адрадзіў надзею «Анагайму» на станоўчы вынік усяе сэрыі. Беларускі хакей набыў майстра, якога дагэтуль ня меў. НХЛ гартуе перадусім характар. Тыя, хто мае недастатковую матывацыю, у Лізе не забавяцца. У турнірах Нямеччыны альбо Расеі планка напругі значна ніжэйшая. Мо якраз адсутнасьць у Фінляндыі Салея, ды яшчэ харызматычнага капітана Аляксандра Андрыеўскага, прывяла да таго, што Беларусь вылецела з элітнай абоймы. Камандзе не хапіла характару, які быў козырам зборнай раней. Характару, які ўвасаблялі гэтыя людзі.