- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сярэдні бал — дзявятка *** Выпускнікі Беларускага ліцэю вытрымалі экзамэны экстэрнам. Палова ліцэістаў працягне адукацыю за мяжой, палова застанецца ў Беларусі. На выпускным балі Ліцэю прысутнічалі дзеячы інтэлігенцыі і прадстаўнікі дыпкорпусу. Ліцэй робіць новы набор.Намесьнік дырэктара зачыненага Гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа Лявон Баршчэўскі цэлы год найбольш баяўся за выпускнікоў. «Ім прапаноўвалі Ліцэй БДУ з абяцаньнямі гарантаванага паступленьня ў гэты ўнівэрсытэт. Выпускны курс быў аб’ектыўна слабейшы за папярэднія, таму многія пайшлі гэтым шляхам. Праўда, сярод тых, хто перайшоў у Ліцэй БДУ, было некалькі моцных вучняў». На выпускным чацьвёртым курсе засталіся 23 навучэнцы. «Год у падпольлі» загартаваў ліцэістаў. «Цягавіты курс» — так характарызуе сёлетніх выпускнікоў Л.Баршчэўскі. А вось ліцэіст Глеб Лабадзенка называе гэты выпуск ліцэістаў «няправільным». «Абсалютна ўсё ішло ня так, як мае быць, — кажа ён. — Аднак гэты год даў веры ў сябе і Ліцэй».