- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Будаўнік у банку. Пра кіраўніка Нацбанку Пятра Пракаповіча ў цыкле «Палітбюро-2009» піша Аляксандр Фядута. З Пракаповіча ўжо даўно ніхто не смяецца. Хоць яго старамодна-наменклатурныя касцюмы, тоўстыя акуляры, што робяць яго погляд безабаронным, і ўсмешка вечна вінаватага ва ўсім двоечніка — такая зручная мішэнь для кпінаў. Але, імаверна, нават самыя жорсткія крытыкі рэжыму проста не ведаюць, у чым можна звінаваціць гэтага чалавека. Пятро Пракаповіч, чалавек-скарагаворка, персанаж анекдотаў — адзіны непрафесіянал ў атачэнні Аляксандра Лукашэнкі, які змог стаць прафесіяналам і ператварыцца ў функцыю. Гэтая функцыя — «будаўнік у банку».