- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Краіну згубілі і не заўважылі. У тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэм’ера спэктаклю рэжысэра Мікалая Пінігіна паводле фарсу-вадэвілю Вінцэнта Дуніна—Марцінкевіча «Пінская шляхта». I гэтым разам, ж звычайна, калі паказвае прэм’еру Мікалай Пінігін, у залі Купалаўскага тэатру не бьгло дзе носа ўбіць. Ізноў — забытая айчынная клясыка. Ізноў — ашаламляльны посьпех, сакрэт якога Пінігін даўно адкрыў: ня вельмі аддаляючыся ад клясычнага тэксту і нацыянальнай сцэнічнай традыцыі, знайсьці актуальную ідэю ў старым творы, весьці яе да фіналу, дзе паставіць грандыёзны плястычны эпілёг. Так здарылася і зь «Пінскай шляхтай» — п'есай, якую звычайна ставілі аматарскія калектывы. А вось жа ў XXI стагодзьдзі, у новай Беларусі ёй знайшлося месца на першай драматычнай сцэне краіны. Прымітыўныя з гледзішча сучаснай драматургіі сюжэтныя хады і дыялёгі адной зь першых беларускіх п'есаў не перашкодзілі рэжысёру і вярнуць сучаснаму беларусу забыты тэкст, і прыдумаць спэктакль вострага сучаснага гучаньня. Пінігін ня быў бы Пінігіным, каб было інакш.