- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Апошні званок. На стале — пітная вада і шклянкі. Гэта, а яшчэ падтрымка сяброў — адзінае, што дадае моцы чатыром хлопцам з Жодзіна, якія 25 траўня распачалі бестэрміновую галадоўку. Патрабаваньне адно: мець магчымасьць атрымаць гарантаваную дзяржавай адукацыю. Жодзінцы вымагаюць ад уладаў аднавіць на навучаньні ўсіх тых, каго закранула хваля адукацыйных рэпрэсіяў за апошнія восем месяцаў. На сьцяне ў пакоі, дзе знаходзяцца галадоўнікі, сем прозьвішчаў адлічаных землякоў. Хлопцы скончаць галадоўку тады, калі будуць дакладна ведаць, што ім дадуць магчымасьць скончыць навучаньне. Паводле ацэнак праваабаронцаў, усяго за апошнія чатыры гады ў краіне з палітычных матываў пацярпелі больш за 1 200 чалавек. Кагосьці арыштоўвалі, іншыя страцілі працу, былі выгнаныя з вучэльняў. Аднаго за ўдзел у дэманстрацыі, іншага — за надпіс «Спыніць русіфікацыю» на сьцяне, хтосьці проста здаваўся адміністрацыі «занадта вольным». Апошняй кропляй сталася выключэньне Сержука Мурашкі з 10-й клясы Жодзінскага палітэхнікуму за тыдзень да канца навучальнага году. Нават калі хлопцу ўдасца ўладзіцца ў нейкую школу, адразу пасьля яе заканчэньня яго забяруць у войска. Бацькі Сержука падалі заяву на парушэньне заканадаўства ў Жодзінскую пракуратуру, але якія шанцы? Зварот, які моладзь накіравала 12 траўня ў Жодзінскі гарвыканкам і Міністэрства адукацыі, плёну ня даў. «На падыходзе» новыя ахвяры. Актывісткам незарэгістраванага «Маладога Фронту» Натальлі Максімавай і Вользе Галубец пагражаюць выключэньнем з гімназіі. «Годзе!» — вырашылі хлопц