- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Моладзь паказала як умее змагацца *** Да 5 сьнежня старшынём «Маладога фронту» застаецца Павал Севярынец. Нават кулакі не дапамаглі ўдзельнікам арганізацыі вызначыць новага лідэра. Сойм 23 траўня быў прыпынены праз бойку, якая ўзьнікла ў залі. Сутычка ўзьнікла ў дружыны з дэлегатам сойму і дэпутатам Мастоўскага райсавету Алесем Зарамбюком. З боку абодвух кандыдатаў на пасаду старшыні — Сержука Бахуна і Зьмітра Дашкевіча — сабралася аднолькавая колькасьць дэлегатаў, што стварыла напружаную атмасфэру. Нядзіўна, што зьезд прайшоў зь нечуваным аншлягам. Ужо на другі дзень абодва кандыдаты — берасьцеец Бахун і гарадзенец Дашкевіч — са сваімі камандамі мірна сабраліся на аргкамітэт, прызначылі дату сойму на 5 сьнежня і пачалі падрыхтоўку. Кіраваньне арганізацыяй будзе ажыцьцяўляцца па чарзе 25 дзён кожным з кандыдатаў, а фармальна старшынём арганізацыі застаецца Павал Севярынец.