- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У панядзелак Беларусь атрымала доступ да першае траншы крэдыту МВФ — амаль 800 мільёнаў даляраў. Дзеля атрымання гэтых грошай краіна дэвальвавала рубель і ўрэзала расходы дзяржаўнага бюджэту на 2009 год. Наступную траціну Беларусь атрымае праз квартал — у выпадку калі будзе трымацца ўмоваў Фонду. «У лютым мы атрымаем другую траншу крэдыту ад Расіі, МВФ пералічыць адзін мільярд, Венесуэла ўжо пералічыла паўмільярда даляраў», — сказаў у аўторак А.Лукашэнка. Раней пра крэдыт ад Венесуэлы нічога не паведамлялася. Беларусь выходзіць на новыя рэкорды ў замежных запазычанасцях. Па стане на 1 студзеня 2007 году сукупны замежны доўг (ураду, банкаў і прадпрыемстваў) складаў 6,8 мільярда даляраў, на 1 студзеня 2008 году — ужо 12,5 мільярдаў, на 1 кастрычніка 2008 году — 14,5 мільярдаў.