- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бунт-аксюмаран. Суворыя прысуды ўдзельнікам акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня сьведчаць пра спалох уладаў. Гэтак жа сама, з мэтадычнай помсьлівасьцю, разьбіраліся постфактум з актывістамі Плошчы-2006. Маніфэстацыя прадпрымальнікаў паводле колькасьці удзельнікаў — ад трох да пяці тысячаў — была параўнальная з восеньскімі маршамі апазыцыі. Але тыя скончыліся, можна сказаць, ідылічна. Хаця пры жаданьні таксама можна было закінуць парушэньні: ня там сабраліся, газон патапталі, выйшлі на праезную частку... Гэтым разам ня толькі далі арышты, але й крымінальную справу завялі паводле артыкулу аб дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак.