- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мы Маскве прыслалі падкрапленьне. Кажуць, што ў адзін з самых напружаных момантаў беларуска-расейскіх адносінаў апошніх гадоў маскоўскія паліттэхнолягі атрымалі заданьне вывучыць палітычны патэнцыял найбольш вядомых асобаў беларускай дыяспары ў Расеі. Шукаўся кандыдат у пераемнікі Аляксандру Лукашэнку. Не выключалася, што адпрацаваную на Каўказе схему (апошні прыклад — выбары новым прэзыдэнтам Інгушэціі генэрала ФСБ з Масквы) давядзецца скарыстаць і ў Беларусі. Пакуль не давялося. Але выявілася, што некалькі ўраджэнцаў нашай краіны граюць не апошнюю ролю ў расейскай палітыцы. Інтэгратары. Пераважная большасьць беларусаў, якія працуюць у расейскіх уладных структурах, — зацятыя прыхільнікі інтэграцыі Беларусі і Расеі. Уладкаваўшыся ў Маскве, гэтыя людзі разьвіталіся з рэшткамі свае беларускасьці, сталіся актыўнымі праваднікамі расейскай геапалітыкі.