- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзьве з паловай тысячы жыцьцяў у слоіках. Памерла Ірэна Сэндлерова. У вайну гэтая полька, маючы на руках уласнае дзіцё, рызыкуючы жыцьцём, разам зь сябрамі выратавала 2500 габрэйскіх дзяцей. Ірэне Сэндлеровай у 1942-м было 32 гады. У яе на руках была маленькая дачка. Мужу 1939-м зьнік недзе ў савецкіх турмах. Яе прафэсія — настаўніца польскай мовы — пад акупацыяй нікому не была патрэбнаю. Яна пайшла працаваць мэдсястрой. Сябры-каталікі з Польскай сацыялістычнай партыі ўцягнулі яе ў падпольную дзейнасьць. Ад восені 1943-га Сэндлерова кіравала дзіцячай сэкцыяй у таемнай Радзе дапамогі жыдам «Жэгота» — за назву групы яны выбралі імя пэрсанажа Міцкевічавых «Дзядоў».