- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вайна з палякамі. Улады атакуюць Саюз палякаў у Беларусі. СПБ абуранае «паклёпніцкім» фільмам БТ: «гэта распальваньне варожасьці». Дыпляматычны мардабой між Менскам і Варшавай набірае абароты. Старшыня СПБ Анжаліка Борыс: «Іншага зьезду ня будзе. Будзем зьвяртацца да Эўразьвязу». Камэнтар Пётры Рудкоўскага: «Падзеі ў Горадні даказваюць, што «аранжавая рэвалюцыя» ў Беларусі ня толькі магчымая, але ў нейкім сэнсе ўжо адбываецца». Сорам і горыч, трывогу і вусьціш выклікаюць паводзіны беларускіх уладаў апошніх дзён і тыдняў у дачыненьні да Польскай дзяржавы і польскае меншасьці ў Беларусі. «Хачу папярэдзіць, не палічыце за пагрозу, пасольства Польшчы. Ня думайце, што палякі ў Беларусі — гэта не грамадзяне Беларусі! Гэта нашы грамадзяне. Мы іх у крыўду не дамо, і мазгі пудрыць вы ім таксама ня будзеце!» — грымеў беларускі прэзыдэнт 19 красавіка, прамаўляючы ў парлямэнце. І вось на мінулым тыдні Міністэрства юстыцыі прыняло пастанову, згодна зь якой сакавіцкі зьезд Саюзу палякаў Беларусі прызнаецца несапраўдным. Прычыны — парушэньне статуту, наяўнасьць асоб, што не зьяўляліся дэлегатамі, і «недэмакратычнасьць».