- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дарога ў нікуды *** Рабочая група палаты прадстаўнікоў на чале са старшынём камісіі па правах чалавека, міжнацыянальных адносінах і СМІ Валер’ем Ліпкіным не рэкамэндуе выносіць на абмеркаваньне законапраект аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Выбарчы кодэкс. Тым самым зроблены першы крок да непрызнаньня будучага парлямэнту эўрапейскай супольнасьцю. Ініцыявала прыняцьце паправак да Выбарчага кодэксу неляяльная ўладам дэпутацкая група «Рэспубліка» яшчэ мінулай вясной, а сам праект у суаўтарстве зь Мечыславам Грыбам напісаў генэрал Валер Фралоў. Праект закону трымаецца на трох кітах: адмена датэрміновага галасаваньня, пашырэньне правоў назіральнікаў падчас галасаваньня і пры падліку галасоў, а таксама абавязковы ўдзел палітычных партыяў у фармаваньні выбарчых камісій усіх узроўняў. Менавіта такіх зьмен ад афіцыйнага Менску патрабуе і Парлямэнцкая Асамблея АБСЭ, ПАРЭ, пагражаючы — пры адмове зьмяніць выбарчае заканадаўства — не прызнаць ні саміх выбараў, ні новага парлямэнту.