- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ціхая вада «Партнёрства». У Празе дадзены старт праграме еўраадаптацыі шасці краінаў былога СССР. Беларусь, як і прагназавалася, прадстаўлялі на спатканні віцэпрэм’ер Уладзімір Сямашка і міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў. На кантакты з прэсай яны не ішлі. Нават не трапілі на агульны здымак удзельнікаў саміту. Дарэчы, у будынак, дзе праходзіла пасяджэнне, абодва чыноўнікі накіроўваліся пад крыкі «Ганьба» і «Жыве Беларусь». Гэта беларуская дыяспара зладзіла невялікае пікетаванне. Больш ніхто ў Празе ў гэты дзень не пратэставаў. Як стала зразумела, у асноўным супрацоўніцтва ў рамках праграмы будзе адбывацца ў выглядзе двухбаковых дачыненняў, якія краіны павінны выпрацаваць міжсобку. У Беларусі пакуль няма такіх пагадненняў з іншымі краінамі-удзельніцамі. Цікава, што нават абяцанні пра змякчэнне візавага рэжыму ў дачыненні шасці постсавецкіх краінаў не выглядаюць так адназначна. «Еўрасаюз зробіць паступовыя крокі да поўнай лібералізацыі візавага рэжыму сваёй доўгатэрміновай мэтай у адносінах да асобных краінаўпартнёраў на аснове індывідуальнага падыходу», — напісана ў выніковым тэксце. А калі тое будзе — ніхто не сказаў.