- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Незалежнасьць ад Скарыны. Аляксандар Лукашэнка марыць пра вечнасьць і не забывае пры гэтым надзённых палітычных задачаў. Машэраў адказаў за дачку, заадно на задворкі гораду прыйшлося адправіцца Скарыну. Нашчадкі Машэрава: «Мы абражаныя, але ня зьдзіўленыя». Пратэстоўцы на Кастрычніцкай плошчы з партрэтамі Скарыны. Апазыцыя: «Гэта самадурства. Назвы вернем адным пакетам». Праспэкт Пераможцаў стане праспэктам Лукашэнкі? Напярэдадні Дня Перамогі, 7 траўня, Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб перайменаваньні галоўных сталічных праспэктаў і некалькіх вуліц. Праспэкт Скарыны ён назваў праспэктам Незалежнасьці, Машэрава — Пераможцаў. Вуліцы Дразда, Ерусалімская і Варвашэні аб’яднаныя ў пакручасты праспэкт Машэрава, а Старабарысаўскі тракт на паўночным усходзе Менску стаў вуліцай Ф.Скарыны. Спачатку людзі думалі, што ўказ аб перайменаваньні — кепскі жарт апазыцыі, піша Сяргей Будкін. Навіне, што выставіў партал TUT.BY, спачатку не давалі веры. Аднак аказалася, што праўда. Паўсотні маладых людзей пратэставалі супраць такога рашэньня ўвечары ў аўторак у цэнтры Менску. У пачатку 1990-х менскім вуліцам паспрабавалі вярнуць гістарычныя назвы, але саветафільскія ўлады ідэю замялі. Гісторык Захар Шыбека кажа, што патрэба перайменаваньня мусіравалася штогод напярэдадні Дня Перамогі. Аднак далей за абмеркаваньне справа пакуль не заходзіла. Так, тры гады таму ішла гаворка пра наданьне праспэкту Скарыны назвы Пераможцаў.