be
pdf

Наша Ніва 17/2005

першая беларуская газэта

Пакрадзенае сьвята. «Савецкія войскі ўратавалі нас ад вынішчэньня, але прынесьлі нам несвабоду», — такая ацэнка 1945 году здаецца справядлівай Войцеху Ярузэльскаму. «Савецкая армія вызваліла Эстонію ад нацысцкай акупацыі, але пачалася новая акупацыя, наступствы якой — трагічныя для эстонскага народу», — кажа іншы вэтэран, прэзыдэнт Эстоніі Арнольд Руйтэль. 60-годзьдзе Перамогі — нагода для ўзіраньня ў гісторыю. Народы Цэнтральнай Эўропы выкарыстоўваюць яе, каб нагадаць: яны былі разьменнымі манэтамі ў гульні магутных суседзяў. Але гэта не павінна больш паўтарыцца. Акупацыі, войны, няволя — ніколі болей. І яны дабіліся ад ЗША і Эўропы павагі да свайго бачаньня гісторыі. Пуцін і Лукашэнка выкарыстоўваюць юбілей у прыватных палітычных мэтах. Адзін — для апраўданьня імпэрскіх прэтэнзій. Другі — каб узмацніць дыктатуру. А людзі ж не за дыктатуру ваявалі. Спэкулюючы Перамогай, палітыканы крадуць яе сэнс. Беларусь была кінутая Сталіным у пашчу нацыстам. У Расеі жыцьцё салдата не каштавала нічога. Той, хто хавае гэтую нязручную гістарычную праўду, нічога не навучыўся і нічога ня памятае.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2005-05-04
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org