- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Палітбюро-2009 Русалка на аблоках. Выходзіць на трыбуну маладая прывабная жанчына, добра апранутая, з ласкавай усмешкай, і пачынае свой выступ шматзначнай фразай: «Я плавала ў басейне, і мне прыйшла ў галаву думка…» Аляксандр Фядута піша пра Наталлю Пяткевіч — у цыкле «Палітбюро-2009». Яна пачала працаваць у Адмі! ністрацыі прэзідэнта Беларусі ледзь не ў жніўні 1994 г. На працу зусім яшчэ юную Наталлю Пяткевіч браў Аляксандр Марыскін. Гэта было так даўно, што ніхто, акрамя супрацоўнікаў Канстытуцыйнага суду, дзе цяпер сканчае сваю юрыдычную кар’еру на пасадзе намесніка старшыні спадар Аляксандр, гэтых часоў не памятае. А сам Марыскін наўрад ці каму распавядае, што прасіў яго працаўладкаваць спадарыню Пяткевіч не хто іншы, як кандыдат №1 на пасаду кіраўніка вышэйшага органу канстытуцыйнага нагляду Валеры Ціхіня. Менавіта ён адрэкамендаваў сваю таленавітую студэнтку начальніку галоўнага дзяржаўна!прававога ўпраўлення Адміністрацыі.