be
pdf

Наша Ніва 16/2005

першая беларуская газэта

«Ні кроку назад!» Чарнобыльскі шлях-2005: моладзь спыніла спэцназ. Рэпартаж Алеся Кудрыцкага. Здавалася, рэзыдэнцыя ды яе ваколіцы вымерлі. Так, рэдкія ахоўнікі ў цывільным ды міліцыянты, што парачкамі сумуюць пад халодным дажджом. Пусты сквэрык ля Купалаўскага тэатру. Але на крутой вулачцы, што ўздымаецца да Дому афіцэраў, усё было інакш. Магутныя «Ўралы», пад брызэнтам — спэцназ у камуфляжы. Вайсковая машына хуткай дапамогі. «Уазікі» з антэнамі. У дворыку — чырвоны пажарны вадаліў, сёньня вадамёт па сумяшчальніцтве. — Далей нельга. Вучэньні. На скрыжаваньні Энгельса ды Маркса, ля выхаду са станцыі мэтро «Купалаўская», ахоўнікі правяраюць білеты ў групы дзяцей, якіх настаўніца вядзе ў Тэатар юнага гледача, што па іншы бок рэзыдэнцыі. «У нас тут яшчэ будзе хлопчык ісьці, ён спазьняецца, прапусьціце і яго», — просіць настаўніца, сьпяшаючыся правесьці клясу цераз скрыжаваньне. Калі хлопчык пакажа білет — пройдзе. А безьбілетнікам — бой. Жыхароў навакольных дамоў таксама не прапускаюць, акрамя як па пашпарце з пазначанай прапіскай.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2005-04-29
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org