- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чыноўнікі палююць *** Машканская паляўнічая гаспадарка перададзена абутковай фірме «Марка-сэрвіс», Цяцерынская, Браслаўская, Краснапольская адышлі да Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта. Беларусь — краіна шыкоўных лясоў. Аднак паляваць у іх скора змогуць толькі абраныя. Дасьледуе карэспандэнт «НН». Захапленьне ловамі зрабілася складнікам нацыянальнай культуры. Рыбалоўныя ці паляўнічыя нататкі можна сустрэць у творах Быкава і Брыля, Коласа і Дубоўкі. Штогод у розных кутках Беларусі ладзяцца фэсты, якія выяўляюць найлепшых стральцоў ці рыбароў. Для нясьпешчанага вялікімі прыбыткамі беларуса паблукаць па лесе са стрэльбай ці ўладкавацца на беразе рачулкі — ці не адзіны від актыўнага адпачынку. Ня маючы сродкаў на спартклюб, вясковец карыстаецца тым, што засталося яму ў спадчыну, — багацьцем роднай прыроды. Аднак ён мае ўсе шанцы страціць і гэты прывілей. Калі рыбакі ва ўмовах вынішчэньня фаўны рэк ды азёр браканьерамі яшчэ маюць магчымасьць сям-там спадзявацца на нейкую здабычу, дык вакол аматараў паляваньня сытуацыя склалася куды больш складаная.