- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэтава месца. Асабіста Лукашэнка дазволіў прыбраць помнік Максіму Багдановічу з таго месца, дзе той стаяў. Мж тым, гэты помнік мае другую катэгорыю ў Сьпісе гісторыка-кулыурных каштоўнасьцяў (шыфр 1а1Е404457)... Манумэнтальны вобраз Максіма Багдановіча быў створаны яшчэ ў 1981 г. скульптарам Сяргеем Вакарам. Месца гэтага помніка за 27 гадоў стала цалкам ягоным. Архітэктары Леанард Маскалевіч і Юры Казакоў былі суаўтарамі скульптара Сяргея Вакара — супраць пераносу. Тады, у 1981 годзе, сэканомілі на дэталях і добраўпарадкаваньні. I варта было б давесьці справу да канца. Але помніка болын няма на месцы. Яго, цынічна і дэманстратыўна, перанесьлі на іншае, заведама горшае месца, такім чынам зьнізіўшы ягоны статус.