- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Краіна 25 сакавіка *** 25 сакавіка будзе заўсёды, Пакуль людзі думаюць аб свабодзе. Гэта — урывак зь верша паэта М.Авер’якаса, напісанага ў часы чорных палкоўнікаў. З Грэцыяй нашу краіну зьвязвае мноства падзей. Некаторыя лічаць, што гэтыя сувязі сягаюць яшчэ ў часы «бацькі гісторыі» Герадота, пісаўшага пра народ ваўкалакаў-неўраў. Археалягічныя зьвесткі гавораць, што гандляры з Элады здаўна наведвалі наш край. У Візантыі нарадзілася ідэя уніі — злучэньня хрысьціянскіх цэркваў дзеля супрацьстаяньня турэцкай пагрозе. Злучэньня не атрымалася, і над Эладай апусцілся доўгая ноч турэцкага панаваньня. Толькі на пачатку ХІХ ст. нацыянальная рэвалюцыя прынесла свабоду радзіме дэмакратыі. Рух пачаўся ў Малдове на пачатку сакавіка 1821 г. і быў зарганізаваны патаемнай арганізацыяй «Філікі Этрэя». І хоць даволі хутка наступ пастаўнцаў захлынуўся — з-за спрадвечнай варожасьці грэкаў і малдаван і двудушша расейскага ўраду, які ў апошнюю хвіліну адмовіў інсургентам у падтрымцы. Неўзабаве паўстаньне перакінулася на ўласна грэцкія землі. Пачаткам лічыцца стварэньне 25 сакавіка 1821 г. часовага ўраду — Пэляпанэскага сэнату. Уся Эўропа і Амэрыка напружана сачыла за гэтымі падзеямі. Агульнавядомы ўчынак лорда Байрана, які адплыў змагацца за волю Элады. Але, як пісаў “наўздагон” Байрану Ўладзімер Дубоўка: «Вы ішлі бараніць ня грэкаў, а грэцкія міты»...