- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
90,4% беларусаў асуджаюць вайну ў Іраку. На замову «Нашай Нівы» сацыялягічная служба агенцыі БелаПАН «Люстра» правяла дасьледаваньне грамадзкае думкі менчукоў. Было апытана 500 чалавек. Пытаньне гучала так: «Вы падтрымліваеце або не падтрымліваеце ваенныя дзеяньні ЗША супраць Іраку?» Як выявілася, 80,8% жыхароў сталіцы не падтрымліваюць ваеннага ўмяшаньня ЗША ў Іраку. Яшчэ 9,6% менчукоў «хутчэй не падтрымліваюць, чым падтрымліваюць». Дзеяньні амэрыканцаў падтрымліваюць 3% апытаных. Яшчэ 2,6% апытаных «хутчэй падтрымліваюць, чым не падтрымліваюць» дзеяньні ЗША. Такім чынам, усяго 5,6% беларусаў ухваляюць рашэньне амэрыканцаў пра збройнае ўмяшаньне на Блізкім Усходзе. 4% ня маюць пазыцыі па гэтым пытаньні. Цікава, што адначасова толькі 7% лічаць, што Беларусі варта было б даць палітычны прытулак Садаму Хусэйну. 80% супраць гэтага. Вось жа, беларусы асуджаюць вайну не дзеля сымпатый да Садама.