- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Незаўважны распад дыктатуры. Незалежныя назіральнікі падаюць лічбы, што прэзыдэнт-дыктатар Зымбабвэ Робэрт Мугабэ прайграў прэзыдэнцкія выбары ў суботу. Цэнтравыбаркам гэтай афрыканскай краіны да серады так і не абвесьціў вынікаў, імкнучыся запягнуць час. У аўторак стала вядома, што за зачыненымі дзьвярамі ідуць інтэнсіўныя дыпляматычныя перамовы з мэтаю знайсьці ганаровае выйсьце для Мугабэ. Афрыканскага дыктатара пахавала эканоміка. Пасьля ўвядзеньня Захадам эканамічных санкцый інфляцыя ў краіне дасягнула 100 000 працэнтаў, а датацый ад Чавэса і Мбэкі аказалася замала для падтрыманьня сацыяльнай стабільнасьці.