be
pdf

Наша Ніва 13/2005

першая беларуская газэта

Лабрадор Коні вызначыўся з адзіным кандыдатам. У Сочы Пуцін гарантаваў Лукашэнку поўную падтрымку: цэны на газ ня ўзьнімуцца, што раўназначна $120 мільёнам у выбарчую касу ППРБ. Адначасова ў кампаніі-2006 дэмакратычнай апазыцыі наступіў першы крытычны момант. Усяму віной спрэчкі па працэдурных пытаньнях. Лябедзька й Колас незадаволеныя: на іхную думку, сцэнар вызначэньня адзінага кандыдата фаварызуе Мілінкевіча. Кіраўнік штабу Мілінкевіча: «Хай спыняць гістэрыкі. Адзінага кандыдата мусім вызначыць да ліпеня». Кар. «НН» прысутнічаў на канфэрэнцыі дэмактывістаў Гомельшчыны. 3 красавіка прайшла Гомельская абласная канфэрэнцыя прадстаўнікоў палітычных партый і грамадзкіх арганізацый — першая з задуманых у кожным рэгіёне краіны «перадвыбараў». На парадку дня было вылучэньне адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў. Сход праходзіў у экстрэмальных умовах прыватнай кватэры — з арэндай паўнавартай залі ўзьніклі непераадольныя цяжкасьці.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2005-04-08
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org