- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Журналіста Сямёна Печанка засудзілі на 15 сутак. Пра тое, што затрымалі Сямёна Печанка даведаўся дзесьці а сёмай гадзіне. Ужо ня памятаю, хто дакладна патэлефанаваў. Помню, што ў мяне пыталіся пра падзеі ля Акадэміі Навук, а пасьля нібыта між іншага дадалі: «Ты хоць ведаеш, што Печанка вашага ў пастарунак павезьлі». Хаця такое здараецца ня часта, але паставіўся да гэтага досыць спакойна. Набраў Сямёнаў нумар. Сапраўды, ён ужо знаходзіўся ў Маскоўскім РУУС. Абнадзейвала, што ён свабодна размаўляў па тэлефоне. Думалася, будзе як заўсёды — правераць дакумэнты і журналісцкае пасьведчаньне, пасьля чаго вызваляць. Тым болей, хвіліну да гэтага бачыў журналіста БелаПАН, ён казаў, што двух ягоных калег таксама затрымлівалі, але паадпускалі.