- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гісторыя зноў дала шанец *** Прыме ці адкіне ўрад прапановы Эўропы і ЗША? Ці «пакрокавая стратэгія нармалізацыі адносінаў» прывядзе да зьмены замежнага вэктару беларускае палітыкі і ўнутранае дэмакратызацыі? Адказы з боку ўладаў Беларусі прагучалі супярэчлівыя. Урал Латыпаў адмовіўся ад сустрэчы з эўрапейскім і амэрыканскім эмісарамі. Зь іншага боку, МЗС прывітала заходнія ініцыятывы. А пільныя сілавікі загадзя распачалі супраць лідэраў апазыцыі крымінальныя справы. Апазыцыйны «ценявы кабінэт» безумоўна прыняў бы прапазыцыі Захаду. Прыняў бы, калі быў бы ва ўладзе. А пакуль пэрспэктыва нармалізацыі адносінаў краіны з цывілізаваным сьветам пэўныя колы ў апазыцыі палохае. Бо замірэньне пацягне за сабою адклад доўгачаканага «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі». А перадусім жадаецца, каб заслуга інтэграцыі з Эўропай цалкам належала ўраду дэмакратычнаму — калісьці ж ён будзе абраны! І яшчэ больш — Лукашэнку ня вераць. «Усё адно падмане», — як у той памятнай апазыцыйнай афішцы.