- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хто запаліць ліхтар? Стоячы колькі дзён таму ў чарзе ў краме, заўважыў на паліцы пляшку пеністага віна «Князь Витовт». У галаве нечакана пранеслася: «Халера, нічога не зьмянілася!» Памяць перанесла мяне ў апошнія мае студэнцкія дзянькі. Злы праз абсалютна ніякую арганізацыю сьвяткаваньня 85-й гадавіны БНР ды агульную бездапаможнасьць гарадзенскай апазыцыі, я пайшоў у кампаніі брата і сябра адзначаць Дзень Волі прыватным чынам. Дзеля сьвяткаваньня выбралі вуліпу Багдановіча, набыўшы папярэдне ў краме пляшку пеністага «Вітаўта» (хацелася, бач ты іх, сымболікі!). Да «Вітаўта», якога прадавачка спачатку «не знайшла» («нет у нас «Витанга», есть только «Витовт»), набьглі шакалядку «Эўравіта» (на мову афармленьня ўжо не зважалі, кіраваліся найперш назвай).