- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
БНР — гэта кул. Тэлеграма кайзэру, тэлеграмы Леніну і іншыя артэфакты беларускай гісторыі на алоўку ў фэльетаніста Лёліка Ушкіна. Правядзiце псыхалягiчны тэст — паспрабуйце з ходу прыгадаць пяць-сем асацыяцый, зьвязаных з угодкамі БНР. Мяркую, што ваша падсьвядомасьць вывергне вонкi наступны слоўны паток: «разгон», «арышт», «сход», «наркамат», «грамадзянская вайна» i, натуральна, «тэлеграма». Сталым атрыбутам бээнэраўскага мiту зьяўляецца дэпэша, якую ўрад маладой рэспублiкi адбiў кiраўнiцтву Нямеччыны ў асобе Яго Імпэратарскай Вялiкасьцi кайзэра Вiльгельма ІІ. У яе тэксьце ананiмны сьпiчрайтэр сакратарыяту БНР пасьля рэвэрансаў на адрас нямецкага боку прапанаваў уключыць Беларусь у сфэру ўплыву Германii. Цi ведаў клерк, запаўняючы на пошце тэлеграфны блянк, што яго рукой водзiць сама гiсторыя? Празь некалькi гадоў тэлеграма кайзэру стала галоўным рэчдокам у працэсе стагодзьдзя «БССР супраць БНР».