- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вацлаў Гавал: "Беларусь будзе наступнаю." *** У хуткім часе восем краінаў былога камуністычнага блёку стануць новымі сябрамі Эўрапейскага зьвязу. Адбудзецца падзея, якую да нядаўняга часу амаль ніхто ня мог сабе ўявіць. Краіны, у якіх яшчэ 15 гадоў таму панаваў таталітарны рэжым, што прыціскаў асноўныя правы і свабоды чалавека; краіны, лёсы якіх вызначала вузкае кола людзей пасрэдніцтвам адзінай дзяржаўнай палітычнай партыі, абапертай на ўзброеныя сілы, — гэтыя краіны стануць часткай гістарычна першага наднацыянальнага згуртаваньня, заснаванага на прынцыпах сапраўднае дэмакратыі, вызнаньня адных і тых жа каштоўнасьцяў і ўзаемнай адказнасьці за будучыню ўсяго кантынэнту. Умовай, на аснове якой краіны Цэнтральнае і Ўсходняе Эўропы ўвогуле маглі прэтэндаваць на ўваход у Зьвяз, было прыняцьце прынцыпаў дэмакратыі і прававой дзяржавы.