be
pdf

Наша Ніва 10 (320) 2003

першая беларуская газэта

Усебеларускі сход інтэлігенцыі. Усебеларускі сход інтэлігенцыі «Незалежная Беларусь — свабоднае і заможнае грамадзтва» адбудзецца 16 сакавіка ў памяшканьні менскага палацу культуры «Сукно» (вул. Матусевіча, 20). За арэнду памяшканьня (2400 тыс. рублёў) заплацілі самі дэлегаты, не шукаючы ніякіх грантаў. З кожнага ўдзельніка Сходу патрабаваўся арганізацыйны ўнёсак у памеры 5 тыс. рублёў. «Збор сродкаў працягваецца, — кажа адзін з сустаршыняў аргкамітэту Ўладзімер Колас. — Мы спадзяёмся, што зможам і даць падсілкавацца дэлегатам, і зладзіць культурную праграму». Ад Менску на сход вылучаныя 230 чалавек. Пэўную квоту (да 50 асобаў) мае аргкамітэт. Вылучэньне дэлегатаў па абласьцях адбываецца яшчэ дагэтуль. Галоўнай «перашкодай» у масавасьці сходу стала поўная фінансавая незалежнасьць, якую паставілі сваёй мэтай арганізатары. На свой сход людзі мусяць ехаць за свае грошы. І чым далей жывеш ад Менску, тым большых выдаткаў вымагае дарога. Таму самымі шматлікімі на сходзе будуць дэлегацыі Менску ды Менскай вобласьці.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003-03-14
  • Рэдактар: Дынько Андрэй
  • Выдавец: Фонд выданьня газэты Наша Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня РУП Выдавецтва Беларускі Дом друку
  • Copyright: © 2003-2009 by Наша Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org