- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аднавіла сваю дзейнасьць рэдакцыя газэты «Навінкі», якая атрымала была «ганаровыя» тры папярэджаньні яшчэ ў часы Падгайнага. Але й пасьля сканчэньня паўгадавога тэрміну прыпыненьня выдавецкай дзейнасьці ніводная друкарня не адважылася друкаваць газэту. Выйсьце знайшлося: «Навінкі» выйшлі ў часопісным фармаце. Глянцавая папера, каляровая вокладка, у дадатак — міні-CD зь відэасюжэтам і постэр: «Міністры інфармацыі прыходзяць і сыходзяць, «Навінкі» застаюцца!» На прэзэнтацыі рэдактар часопісу Паўлюк Канавальчык даваў усім, хто набываў нумар, скрутак туалетнай паперы зь лягатыпам выданьня. Маўляў, папера ў «Навінак» зрабілася цьвёрдая. Большасьць старонак выданьня запаўняе пярэстая газэтная мітусьня. Вокладку ўпрыгожвае «той самы» пэрсанаж, абраза якога каштавала рэдактару сто мінімалак.