- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Наша ніва» (тагач. лац. «Nasza niwa») — штотыднёвая грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая і літаратурна-мастацкая газета нацыяльна-адраджэнскага кірунку. Выдавалася ў Вільні, па-беларуску, у перыяд 10 (23).11.1906 — 7 (20).8.1915. Друкавалася кірыліцай, да 18 (31).10.1912 таксама і лацінкай. Звычайны тыраж складаў 4.5 тыс. асобнікаў. Выхад газеты быў спынены ў сувязі з набліжэннем расійска-нямецкага фронту да Вільні. Заснавальнікі — кіруючая група Беларускай сацыялістычнай грамады (Іван Луцкевіч, Антон Луцкевіч, Вацлаў Іваноўскі, Аляксандр Уласаў, Цётка (Алаіза Пашкевіч) і інш.) Тая ж група кіравала газетай і пасля распаду Беларускай сацыялістычнай грамады да сакавіка 1914. Заснаванне газеты было вынікам рашэння віленскай канферэнцыі БСГ (3—4 чэрвеня 1906).Крыніца: be.wikipedia.org
   Увесь нумар у адным файле (łacinka)
   Увесь нумар у адным файле (кірыліца)