- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Суд Шклоўскага раёна 23 снежня пакараў штрафам у памеры 25 базавых велічынь (тры мільёны сямсот пяцьдзясят тысяч рублёў) намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва за ўдзел у адзначэнні Дня памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы 26 кастрычніка 2014 года. Разглядала справу ў судзе Шклоўскага раёна суддзя Свялана Баранцэва. Судовы працэс па разгляду пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні, быццам бы здзейсненым Рыгорам Кастусёвым, пачаўся ў 11-30 і з перапынкамі працягваўся да 17-20.