- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па іх словах, кіраўнік вобласці паведаміў, што здымаецца 5-кіламетровая санітарная зона вакол свінакомплексаў і ўводзіцца аднакіламетровая. Свіней, па словах чыноўніка, можна гадаваць і ў аднакіламетровай зоне, але пры ўмове адпаведнасці ўсім патрабававанням санітарна-эпідэміялагічнай службы. Акрамя таго, Руднік загадаў спыніць адміністрацыйную справу супраць сям'і Ліпецкіх з вёскі Сумарокава Магілёўскага раёна. Справу пачалі за тое, што яны адмовіліся знішчаць свіней на ўласным падворку.