- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Гэта азначае, што ні Расія, ні яе найміты ніколі не былі зацікаўленыя ў аб'ектыўным расследаванні прычын катастрофы збітага авіялайнера», — лічаць у СНБА. Паведамляецца, што група міжнародных экспертаў з-за пастаянных абстрэлаў з боку тэрарыстаў «вымушана завяршыць першую фазу пошукаў абломкаў самалёта і целаў загінулых пасажыраў». «У бліжэйшы час яны плануюць абмеркаваць магчымыя тэрміны пачатку другой фазы пошукавых работ. Да прыняцця рашэння аб працягу пошукаў значная частка экспертаў пакіне Украіну», — заявілі ў СНБА.