- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
25 сакавіка 1918 года ў Менску Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла Беларусь незалежнаю дзяржаваю. З’яўленне БНР, дзейнасць Рады Рэспублікі, змусілі бальшавікоў звярнуць ўвагу на беларускае пытанне і даць магчымасць беларусам стварыць сваю дзяржаву, хай сабе і пад прыглядам Масквы. У самы апошні дзень 1918 г. у Смаленску быў створаны Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі, а 1 студзеня (фактычна 2-га) 1919 г. быў выдадзены Маніфест гэтага ўрада, якім абвяшчалася, што рабочыя, сялянская бедната і чырвонаармейцы Беларусі “ад сягонняшняга дня” становяцца “вольнымі і паўнапраўнымі гаспадарамі вольнай незалежнай Беларускай Сацыялістычнай Рэспублікі”.