- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рэдакцыя газеты “НАШ Магілёў” распачала сваю працу ў лістападзе 2006 года. Першапачаткова яна складалася з актывістаў розных грамадскіх аб’яднанняў горада. Пазней, гэта ўжо былі незалежныя журналісты. Ад 2006 года калектыў рэдакцыі выдаў 62 нумары газеты. Два нумары выдання ў канцы 2006 і пачатку 2007 гг было цалкам канфіскавана супрацоўнікамі міліцыі. Рэдактар газеты атрымаў афіцыйнае папярэджанне з пракуратуры. Падчас распаўсюду выдання на вуліцах горада актывісты неаднаразова затрымліваліся. Газеты, якія былі пры іх канфіскоўваліся. У 2007 годзе пабачыў свет першы сайт выдання, які праіснаваў да 2009 года, дзе пасля тэхнічных няспраўнасцяў перастаў функцыянаваць. На той момант сайт стаў альтарнатыўнай інтэрнэт-крыніцай інфармацыі аб падзеях, якія адбываліся ў горадзе. Неаднаразова інфармацыя з сайта перадрукоўвалася іншымі буйным газетамі і сайтамі краіны. Наведнікі актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіях. Інфармацыя на старонках сайта і газет уплывала на вырашэнне тых ці іншых лакальных праблемаў праз іх агучванне і распаўсюд газеты ў праблемных месцах. За дзейнасцю рэдакцыі пільна сачылі чыноўнікі і сілавыя ведамствы. У канцы 2011 года сайт газеты “НАШ Магілёў” аднавіў сваю працу. У перспектыве плануецца запусціць папяровы варыянт выдання. Мы ставім перад сабой мэту спрыяць пабудове адкрытага дэмакратычнага грамадства, крытычна і аб’ектыўна асвятляць падзеі, якія адбываюцца ў жыцці нашага горада. Нашы галоўныя каштоўнасці – гэта свабода слова і безперашкодная рэалізацыя правоў чалавека ў нашай дзяржаве.