- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вяртаньне палёгак - задача грамадзянаў. 27 сакавіка на пленуме Незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасьці й іншых галінаў народнай гаспадаркі было абвешчана аб пачатку рэспубліканскай акцыі пад назвай "Нашым бацькам і дзецям вернем палёгкі на праезд". Сама акцыя ўключае ў сябе некалькі этапаў, такіх як тэлефонна-кантактная частка, вынікам якой стане стварэньне ініцыятыўнай групы, і збор подпісаў за адмену закону "Аб дзяржаўных сацыяльных палёгках, правах і гарантыях асобных катэгорыяў грамадзянаў", і, уласна, рэалізацыя патрабаваньняў па адмене гэтага закона.