- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Каля 300 прадпрымальнікаў выйшлі а 10-ай раніцы на плошчу Леніна ў Магілёве на акцыю пратэсту. На мітынгу было высунута два патрабаваньні: адмена Ўказа прэзыдэнта, які забараняе прадпрымальнікам мець наёмных працаўнікоў і прыняцьцё Закона аб прадпрымальніцтве, малым і сярэднім бізнэсе. Была створана дэлегацыя, якаай давяла патрабаваньні да кіраўніцтва аблвыканкаму. Па абодзьв’юх пытаньнях прадпрымальнікам адказалі адмоўна і параілі пашукаць новае месца на біржы працы.